Current status and related problems of national toponyms standardization in the Republic of Belarus

Ihar Kapylou, Sviatlana Lipnitskaya

Abstract


Прыярытэтным напрамкам сучасных беларускіх анамастычных даследаванняў з’яўляецца ўпарадкаванне напісання індывідуальных найменняў геаграфічных аб’ектаў з прымяненнем спецыяльна распрацаваных адзіных патрабаванняў і адзіных правіл. З мэтай упарадкавання нацыянальнай тапаніміі Беларусі ў 90-я гады XX стагоддзя была распрацавана спецыяльная праграма па стандартызацыі ўласных найменняў геаграфічных аб’ектаў. У артыкуле разглядаюцца асноўныя этапы і шляхі фарміравання нацыянальнай тапанімічнай сістэмы Беларусі на працягу XV–XX стагоддзяў і праблемы, якія ўзнікаюць на сучасным этапе стандартызацыі беларускай тапаніміі. У першую чаргу, разглядаецца пытанне ўнармавання адной з найбольш сацыяльна запатрабаваных катэгорый онімаў – айконімаў. Значная ўвага аддаецца і праблеме стандартызацыі адной з самых старажытных катэгорый анамастычнай лексікі – гідраніміі, якая да сённяшняга дня застаецца несістэматызаванай, нестандартызаваннай і недастаткова даследаванай. Акрамя таго, у артыкуле разглядаюцца праблемы ўпарадкавання напісання назваў населеных пунктаў, назваў вуліц гарадоў і вёсак краіны, а таксама назваў чыгуначных станцый і пунктаў прыпынкаў цягніка. Адной з даволі складаных задач у кантэксце беларуска-рускага дзяржаўнага двухмоўя з’яўляецца ўстанаўлення аднастайнай дакладнай формы напісання аднаго геаграфічнага аб’екта на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай, таму ў артыкуле разглядаюцца асноўныя прынцыпы і спосабы перадачы тапонімаў з беларускай мовы на рускую. Акрамя гэтага, у артыкуле разглядаецца пытанне распрацоўкі для нашай краіны свайго варыянта лацінскага алфавіта для ўласных імён з мэтай выкарыстання іх у сферы міжнародных зносін і камунікацый. Такім чынам, у дадзеным артыкуле адлюстроўваецца сучасны стан і праблемы стандартызацыі нацыянальнай тапаніміі Беларусі.Abstract BY: Прыярытэтным напрамкам сучасных беларускіх анамастычных даследаванняў з’яўляецца ўпарадкаванне напісання індывідуальных найменняў геаграфічных аб’ектаў з прымяненнем спецыяльна распрацаваных адзіных патрабаванняў і адзіных правіл. З мэтай упарадкавання нацыянальнай тапаніміі Беларусі ў 90-я гады XX стагоддзя была распрацавана спецыяльная праграма па стандартызацыі ўласных найменняў геаграфічных аб’ектаў. У артыкуле разглядаюцца асноўныя этапы і шляхі фарміравання нацыянальнай тапанімічнай сістэмы Беларусі на працягу XV–XX стагоддзяў і праблемы, якія ўзнікаюць на сучасным этапе стандартызацыі беларускай тапаніміі. У першую чаргу, разглядаецца пытанне ўнармавання адной з найбольш сацыяльна запатрабаваных катэгорый онімаў – айконімаў. Значная ўвага аддаецца і праблеме стандартызацыі адной з самых старажытных катэгорый анамастычнай лексікі – гідраніміі, якая да сённяшняга дня застаецца несістэматызаванай, нестандартызаваннай і недастаткова даследаванай. Акрамя таго, у артыкуле разглядаюцца праблемы ўпарадкавання напісання назваў населеных пунктаў, назваў вуліц гарадоў і вёсак краіны, а таксама назваў чыгуначных станцый і пунктаў прыпынкаў цягніка. Адной з даволі складаных задач у кантэксце беларуска-рускага дзяржаўнага двухмоўя з’яўляецца ўстанаўлення аднастайнай дакладнай формы напісання аднаго геаграфічнага аб’екта на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай, таму ў артыкуле разглядаюцца асноўныя прынцыпы і спосабы перадачы тапонімаў з беларускай мовы на рускую. Акрамя гэтага, у артыкуле разглядаецца пытанне распрацоўкі для нашай краіны свайго варыянта лацінскага алфавіта для ўласных імён з мэтай выкарыстання іх у сферы міжнародных зносін і камунікацый. Такім чынам, у дадзеным артыкуле адлюстроўваецца сучасны стан і праблемы стандартызацыі нацыянальнай тапаніміі Беларусі.

Full Text:

PDF (Język Polski)


DOI: http://dx.doi.org/10.17951/sb.2014.8.177
Date of publication: 2015-05-23 11:05:39
Date of submission: 2015-05-15 16:03:18


Statistics


Total abstract view - 644
Downloads (from 2020-06-17) - PDF (Język Polski) - 0

Indicators



Refbacks

  • There are currently no refbacks.


Copyright (c) 2015 Belarusian Studies

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution 4.0 International License.