Мова твораў Цішкі Гартнага ў асвятленні беларускай філалагічнай навукі

Siarhiej Zaprudski

Аннотация


Вывучэнне мовы твораў пісьменніка, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Цішкі Гартнага (1887–1937) мае ў беларускай філалогіі даўнюю традыцыю, але розныя акалічнасці зрабілі гэтую частку беларускай лінгвістыкі неадназначнай. З аднаго боку, у 1920-я гг. Ц. Гартны быў пісьменнікам, мова твораў якога вывучалася найбольш інтэнсіўна. На працягу 1920–2010 гг. было апублікавана некалькі артыкулаў на даную тэму. У навуковы ўжытак уведзены вялікі фактычны матэрыял. Мова твораў Ц. Гартнага не была абойдзена ўвагай у акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратурнай мовы 1968 г. і ў двух выданнях універсітэцкага падручніка па гісторыі беларускай літаратурнай мовы 1963 і 1984 г. Некалькі гадоў таму з’явілася амбіцыйная публікацыя Алеся Каўруса, у якой была здзейснена спроба перагледзець ацэнкі, якія сягаюць сваімі вытокамі ў канец 1950–1960 гг. З другога боку, вывучэнню моўнай спадчыны Ц. Гартнага ўласціва перарывістасць і адсутнасць пераемнасці. На працягу сярэдзіны 1930 – канца 1950-х гг. мова твораў пісьменніка зусім не вывучалася. Звычайнай з’яўляецца практыка, калі даследчыкі не ўлічваюць здабыткаў сваіх папярэднікаў. Да сённяшняга дня не знайшоў водгуку ў беларускай лінгвістыцы грунтоўны артыкул Язэпа Лёсіка канца 1920-х гг. Адсутнічае належная метадалогія для вывучэння мовы Ц. Гартнага як складовай часткі гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Уключна да самага апошняга часу існуе тэндэнцыя ацэньваць мову твораў Ц. Гартнага не праз прызму гісторыі беларускай мовы, а трактаваць яе як (патэнцыяльную) частку сучаснай літаратурнай мовы.


Ключевые слова


Цішка Гартны, мова мастацкай літаратуры, гісторыя беларускай літаратурнай мовы

Полный текст:

PDF (English)

Литература


References

Ababurka, Mìkalaj. (1971). Dyâlektnaâ leksìka ǔ tvorah Cìškì Gartnaga. In: Adam Suprun, Âǔgen Kamaroǔskì, Ìvan Karabanʹ (eds.). Lìngvìstyčnyâ dasledavannì (pp. 3–12). Mìnsk: Belaruskì dzâržaǔny ǔnìversìtèt ìmâ U. Ì. Lenìna. [Абабурка, Мікалай. (1971). Дыялектная лексіка ў творах Цішкі Гартнага. У: Адам Супрун, Яўген Камароўскі, Іван Карабань (рэд.). Лінгвістычныя даследаванні (с. 3–12). Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна].

Ababurka, Mìkalaj. (1979). Dyâlektyzmy ǔ tvorah belaruskìh saveckìh pìsʹmennìkaǔ. Karotkì sloǔnìk-davednìk. Mìnsk: Vyšèjšaâ škola. [Абабурка, Мікалай. (1979). Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў. Кароткі слоўнік-даведнік. Мінск: Вышэйшая школа].

Ababurka, Mìkalaj. (1987). Razvìccë movy belaruskaj mastackaj lìtaratury. Mìnsk: Navuka ì tèhnìka. [Абабурка, Мікалай. (1987). Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры. Мінск: Навука і тэхніка].

Ababurka, Mìkalaj. (2000). Stanaǔlenne ì razvìccë movy belaruskaj mastackaj lìtaratury. Magìlëǔ: MDU ìmâ Arkadzâ Kulâšova. [Абабурка, Мікалай. (2000). Станаўленне і развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры. Магілёў: МДУ імя Аркадзя Куляшова].

Aleksandrovìč, Scâpan. (1965). Cìška Gartny. In: Vasìlʹ Barysenka, Vasìlʹ Ìvašyn (eds.). Gìstoryâ belaruskaj saveckaj lìtaratury. Vol. 1. 1917–1941 gg. (pp. 256–279). Mìnsk: Navuka ì tèhnìka. [Александровіч, Сцяпан. (1965). Цішка Гартны. У: Васіль Барысенка, Васіль Івашын (рэд.). Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. Том 1. 1917–1941 гг. (с. 256–279). Мінск: Навука і тэхніка].

Bajkoǔ, Mìkalaj; Nekrašèvìč, Scâpan. (1926). Belaruska-rasìjskì sloǔnìk. Mìnsk: Dzâržaǔnae vydavectva Belarusì. [Байкоў, Мікалай; Некрашэвіч, Сцяпан. (1926). Беларуска-расійскі слоўнік. Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі].

Bajkoǔ, Mìkola. (1929). Na lìtaraturnyâ tèmy. Mìnsk: Belaruskae dzâržaǔnae vydavectva. [Байкоў, Мікола. (1929). На літаратурныя тэмы. Мінск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва].

Buzuk, Pëtr. (1926). Galoǔnyâ asablìvascì movy Cìškì Gartnaga. Polymâ, 5, pp.131–135. [Бузук, Пётр. (1926). Галоўныя асаблівасці мовы Цішкі Гартнага. Полымя, 5, с.131–135].

Buzuk, Pëtr. (1928). Mova ì pravapìs Cìškì Gartnaga. In: Mìkalaj Bajkoǔ, Alâksandr Čarvâkoǔ (eds.). Cìška Gartny ǔ lìtaraturnaj krytycy (pp. 177–185). Mìnsk: Belaruskae dzâržaǔnae vydavectva. [Бузук, Пётр. (1928). Мова і правапіс Цішкі Гартнага. У: Мікалай Байкоў, Аляксандр Чарвякоў (рэд.). Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы (с. 177–185). Мінск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва].

Dvarčanìn, Ìgnat. (1927). Hrèstamatyâ novaj belaruskaj lìtaratury (ad 1905 goda). Vìlʹnâ: Belaruskae vydavectva. [Дварчанін, Ігнат. (1927). Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 года). Вільня: Беларускае выдавецтва].

Germanovìč, Ìvan. (1961). Z gìstoryì narmalìzacyì belaruskaj lìtaraturnaj leksìkì. Vescì AN BSSR. Seryâ gramadskìh navuk, 3, pp. 87–96. [Германовіч, Іван. (1961). З гісторыі нармалізацыі беларускай літаратурнай лексікі. Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук, 3, с. 87–96].

Germanovìč, Ìvan. (1962). Palanìzmy ǔ belaruskaj lìtaraturnaj move 20-h – peršaj palove 30-h gadoǔ XX st. Vescì AN BSSR. Seryâ gramadskìh navuk, 2, pp. 86–97. [Германовіч, Іван. (1962). Паланізмы ў беларускай літаратурнай мове 20-х – першай палове 30-х гадоў ХХ ст. Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук, 2, с. 86–97].

Germanovìč, Ìvan. (1963). Leksìčnyâ dyâlektyzmy ì navatvory ǔ belaruskaj lìtaraturnaj move 20–30-h gadoǔ XX st. Vescì AN BSSR. Seryâ gramadskìh navuk, 1, pp. 110–120. [Германовіч, Іван. (1963). Лексічныя дыялектызмы і наватворы ў беларускай літаратурнай мове 20–30-х гадоў ХХ ст. Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук, 1, с. 110–120].

Gìlevìč, Nìl. (1983). Poklìč žyccâ ì času. Mìnsk: Belarusʹ. [Гілевіч, Ніл. (1983). Покліч жыцця і часу. Мінск: Беларусь].

Kaǔrus, Alesʹ (2014). Slova: u sloǔnìku, u tèksce. Artykuly, apovedy. Vìlʹnâ: Logvìnaǔ. [Каўрус, Ales. (2014). Слова: у слоўніку, у тэксце. Артыкулы, аповеды. Вільня: Логвінаў].

Klačko, Alâksej. (1962). Kamentaryì ì zaǔvagì. In: Cìška Gartny. Vybranyâ apavâdannì (pp. 273–278). Mìnsk: Dzâržaǔnae vydavectva BSSR. [Клачко, Аляксей. (1962). Каментарыі і заўвагі. У: Цішка Гартны. Выбраныя апавяданні (с. 273–278). Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР].

Klačko, Alâksej. (1989). Pra raman Cìškì Gartnaga ‘Sokì calìny’. In: Cìška Gartny. Zbor tvoraǔ. Vol. 3 (pp. 507–509). Mìnsk: Mastackaâ lìtaratura. [Клачко, Аляксей. (1989). Пра раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны’. У: Цішка Гартны. Збор твораў. Т. 3 (с. 507–509). Мінск: Мастацкая літаратура].

Kramko, Ìvan; Ûrèvìč, Alena; Ânovìč, Alena. (1968). Gìstoryâ belaruskaj lìtaraturnaj movy. Vol. 2. Mìnsk: Navuka ì tèhnìka. [Крамко, Іван; Юрэвіч, Алена; Яновіч, Алена. (1968). Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 2. Мінск: Навука і тэхніка].

Krapìva, Kandrat. (1934). Pra perabudovu ì “nedabudovu’. Polymâ rèvalûcyì, 9, pp.124–134. [Крапіва, Кандрат. (1934). Пра перабудову і “недабудову’. Полымя рэвалюцыі, 9, с.124–134].

Kryvìč (Bajkoǔ), Mìkola. (1927). Naša proza za 1926 god. Polymâ, 4, pp. 202–211. [Крывіч (Байкоў), Мікола. (1927). Наша проза за 1926 год. Полымя, 4, с. 202–211].

Lësìk, Âzèp (2003). 1921–1930. Zbor tvoraǔ. Mìnsk: Logvìnaǔ. [Лёсік, Язэп (2003). 1921 – 1930. Збор твораў. Мінск: Логвінаў].

Majsejčyk, Alâksej. (1993a). Goman ì zzânne zarnìc. Vyvučènne ramana Cìškì Gartnaga “Sokì calìny’ ǔ škole. Rodnae slova, 4, pp. 41–44. [Майсейчык, Аляксей. (1993a). Гоман і ззянне зарніц. Вывучэнне рамана Цішкі Гартнага “Сокі цаліны’ ў школе. Роднае слова, 4, с. 41–44].

Majsejčyk, Alâksej. (1993b). Goman ì zzânne zarnìc. Vyvučènne ramana Cìškì Gartnaga “Sokì calìny’ ǔ škole. Rodnae slova, 5, pp. 36–39. [Майсейчык, Аляксей. (1993b). Гоман і ззянне зарніц. Вывучэнне рамана Цішкі Гартнага “Сокі цаліны’ ў школе. Роднае слова, 5, с. 36–39].

Navumenka, Ìvan. (1960). Z glybìnʹ žyccâ: Krytyčnyâ ècûdy ab tvorčascì Âkuba Kolasa. Mìnsk: Dzâržvydat. [Навуменка, Іван. (1960). З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа. Мінск : Дзяржвыдат].

Pìâtuhovìč, Mìhaìl. (1930). Cìška Gartny. In: Cìška Gartny. Na novym mescy (pp. 3–8). Mìnsk: Belaruskae dzâržaǔnae vydavectva. [Піятуховіч, Міхаіл. (1930). Цішка Гартны. У: Цішка Гартны. На новым месцы (с. 3–8). Мінск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва].

Pìsʹmennìk ì mova. Hrèstamatyâ. (1962). Folded Uladzìmìr Anìčènka ì Arkadzʹ Žuraǔskì. Mìnsk: Vydavectva Mìnìstèrstva vyšèjšaj, sârèdnâj specyâlʹnaj ì prafesìânalʹnaj adukacyì BSSR. [Пісьменнік і мова. Хрэстаматыя. (1962). Склалі Уладзімір Анічэнка і Аркадзь Жураўскі. Мінск: Выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР].

Šakun, Leǔ. (1960). Narysy gìstoryì belaruskaj lìtaraturnaj movy. Mìnsk: Dzâržaǔnae vučèbna-pedagagìčnae vydavectva Mìnìstèrstva asvety BSSR. [Шакун, Леў. (1960). Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Мінск: Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР].

Šakun, Leǔ. (1963). Gìstoryâ belaruskaj lìtaraturnaj movy. Mìnsk: Vydavectva Mìnìstèrstva vyšèjšaj, sârèdnâj specyâlʹnaj ì prafesìânalʹnaj adukacyì BSSR. [Шакун, Леў. (1963). Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мінск: Выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР].

Zambržyckì, Sârgej. (1928). Tvorčascʹ Cìškì Gartnaga. Maladnâk, 12, pp. 153–174. [Замбржыцкі, Сяргей. (1928). Творчасць Цішкі Гартнага. Маладняк, 12, с. 153–174].

Zamocìn, Ìvan. (1928). Dramatyčnyâ tvory Cìškì Gartnaga. Polymâ, 9, pp.151–167. [Замоцін, Іван. (1928). Драматычныя творы Цішкі Гартнага. Полымя, 9, с.151–167].

Zaprudskì, Sârgej. (2013). Belaruskae movaznaǔstva ì razvìccë belaruskaj lìtaraturnaj movy: 1920–1930-â gady. Mìnsk: BDU. [Запрудскі, Сяргей. (2013). Беларускае мовазнаўства і развіццё беларускай літаратурнай мовы: 1920–1930-я гады. Мінск: БДУ].




DOI: http://dx.doi.org/10.17951/sb.2019.13.343-363
Date of publication: 2019-12-30 00:00:00
Date of submission: 2019-01-17 17:06:11


статистика


Видимость рефератов - 1458
загрузки (из 2020-06-17) - PDF (English) - 0

показатели



Ссылки

  • На текущий момент ссылки отсутствуют.


(c) 2020

Лицензия Creative Commons
Это произведение доступно по лицензии Creative Commons «Attribution» («Атрибуция») 4.0 Всемирная.