Сучасны стан і яго наступствы агульнанароднай стандарызацыі тапаніміі ў Рэспубліцы Беларусь
Streszczenie w języku polskim
Прыярытэтным напрамкам сучасных беларускіх анамастычных даследаванняў з’яўляецца ўпарадкаванне напісання індывідуальных найменняў геаграфічных аб’ектаў з прымяненнем спецыяльна распрацаваных адзіных патрабаванняў і адзіных правіл. З мэтай упарадкавання нацыянальнай тапаніміі Беларусі ў 90-я гады XX стагоддзя была распрацавана спецыяльная праграма па стандартызацыі ўласных найменняў геаграфічных аб’ектаў. У артыкуле разглядаюцца асноўныя этапы і шляхі фарміравання нацыянальнай тапанімічнай сістэмы Беларусі на працягу XV–XX стагоддзяў і праблемы, якія ўзнікаюць на сучасным этапе стандартызацыі беларускай тапаніміі. У першую чаргу, разглядаецца пытанне ўнармавання адной з найбольш сацыяльна запатрабаваных катэгорый онімаў – айконімаў. Значная ўвага аддаецца і праблеме стандартызацыі адной з самых старажытных катэгорый анамастычнай лексікі – гідраніміі, якая да сённяшняга дня застаецца несістэматызаванай, нестандартызаваннай і недастаткова даследаванай. Акрамя таго, у артыкуле разглядаюцца праблемы ўпарадкавання напісання назваў населеных пунктаў, назваў вуліц гарадоў і вёсак краіны, а таксама назваў чыгуначных станцый і пунктаў прыпынкаў цягніка. Адной з даволі складаных задач у кантэксце беларуска-рускага дзяржаўнага двухмоўя з’яўляецца ўстанаўлення аднастайнай дакладнай формы напісання аднаго геаграфічнага аб’екта на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай, таму ў артыкуле разглядаюцца асноўныя прынцыпы і спосабы перадачы тапонімаў з беларускай мовы на рускую. Акрамя гэтага, у артыкуле разглядаецца пытанне распрацоўкі для нашай краіны свайго варыянта лацінскага алфавіта для ўласных імён з мэтай выкарыстання іх у сферы міжнародных зносін і камунікацый. Такім чынам, у дадзеным артыкуле адлюстроўваецца сучасны стан і праблемы стандартызацыі нацыянальнай тапаніміі Беларусі.
Pełny tekst:
PDFDOI: http://dx.doi.org/10.17951/sb.2014.8.177
Data publikacji: 2015-05-23 11:05:39
Data złożenia artykułu: 2015-05-15 16:03:18
Statystyki
Widoczność abstraktów - 644
Pobrania artykułów (od 2020-06-17) - PDF - 0
Wskaźniki
Odwołania zewnętrzne
- Brak odwołań zewnętrznych
Prawa autorskie (c) 2015 Studia Białorutenistyczne
Powyższa praca jest udostępniana na lcencji Creative Commons Attribution 4.0 International License.